Lyrics
Раз бяседа вялiкая e князя была:
На пасад дачку княжну садзiлi:
За сталом вiн заморскiх крынiца цякла,
Бегла музыка ўкруг на паумiлi.
На вяселле-разгул наплыло, як на сход,
Госцi знатных зусюль, за паўсвету,
Гэткай гучнай бяседы не помнiў народ,
Гэткiх скарбаў, брыльянтаў, саетаў!..
Дзень, другi ўжо грымела у князя гульня,
ў музыкi, i чаркi звiнелi;
Выдумлялi забаў новых кожнага дня;
Што хацелi — ўсяго госцi мелi.
Ажно трэцяга дня князь прыдумаў адну
Для дружыны пацеху-забаву:
Загадаў ен пазваць гусляра-старыну,
Гусляра з яго ведамай славай.
IV Акалiчны народ гуслi знаў гусляра;
Песня-дума за сэрца хапала;
Вакол гэтай думы дудара-званара
Казак дзiўных злажылась нямала.
Кажуць, толькi як выйдзе i ўдарыць як ен Па струнах з неадступнаю песняй, —
Сон злятае з павек, болю цiшыцца стогн,
Не шумяць ясакары, чарэснi;
Пушча-лес не шумiць, белка, лось не бяжыць,
Салавей-птушка ў той час сцiхае;
Памiж вольхаў рака, як штодзень, не бурлiць,
Паплаўкi рыба-плотка хавае.
Прытаiцца да моху русалка, лясун,
Каня вечнага «пiць» не заводзiць:
Пад звон-песню жывучых гусляравых струн
Для eсiх папараць-кветка ўзыходзiць.
Прывяла гусляра з яго нiўных сялiб
Дворня князева ў хорам багаты:
Пасадзiла на ганку, мiж кленаў i лiп.
На цагляным парозе магната.
Невыдумная свiтка — убор на плячах,
Барада, як снег белы — такая,
Незвычайны агонь у задумных вачах,
На каленях ляглi гуслi-баi.
Водзiць пальцам худым па сталевых струнах,
К песнi-музыцы ладзiцца, строе;
Водклiк б’ецца ад струн па сцюдзеных сцянах,
Замiраючы ў сховах пакояў
Вось настроiў, навеў тон у струнах як след,
Не зiрнуўшы на гулi нi разу,
ў сядзiць гэты сумны, як лунь, белы дзед,
ў чакае ад князя прыказу.
VI
— Што ж маўчыш ты, гусляр, нiў, лясоe песнябай,
Славай хат маiх подданых слаўныў!
Нам сягоння зайграй, нам сваiх песень дай, —
Князь умее плацiць незвычайна!
Запяеш па душы, дасi ўцехi гасцям —
Поўны гуслi насыплю дукатаў;
Не пад мысль песня будзе каму-небудзь нам —
Канапляную возьмеш заплату;
Знаеш славу маю, знаеш сiлу маю…
— Многа знаю i чуў аб табе я, —
ў я сам, як i ты, так табе запяю…
— Ну, пара пачынаць, дабрадзею! -
Гэтак слухае, выслухаў князя гусляр,
Заiскрылiся вочы сiвыя,
Патануў у скляпеннях адзiн, другi? дар,
ў заплакалi струны жывыя.